Старонка:Айвенго (1934).pdf/313

Гэта старонка не была вычытаная

пачуліся галосныя і працяжныя гукі трубы, якія апавяшчалі, што суд сабраўся і прыступіў да справы.

Мальвуазен, у якасці даручніка Буагільбера, выступіў наперад і палажыў да ног гросмайстра пальчатку Рэвекі, якая была закладам надыходзячай бойкі.

— Вялебны айцец, — сказаў Мальвуазен, — вось стаіць добры рыцар Брыян дэ-Буагільбер, прэсептар ордэна храмоўнікаў, які, прыняўшы заклад паядынку, што ляжыць каля ног вашай вялебнасці, тым самым абавязаўся выканаць абявязак гонара ў спаборніцтве сёнешняга дня, у пацверджанне таго, што дзяўчына, якую завуць Рзвека, праўдзіва заслужыла лёс, прысуджаны ёй капітулам ордэна сіёнскага храма, які прыгаварыў яе да кары смерцю за вядзьмарства. І вось, тут стаіць гэты рыцар, гатовы сумленна і шляхетна біцца, калі ваша вялебнасць дасць на тое сваю высокашаноўную і мудрую згоду.

Выслухаўшы Альберта Мальвуазена, гросмайстар загадаў герольду выступіць наперад і выканаць свой абавязак. Спачатку загучэлі трубы, і герольд, выйшаўшы на арэну, пракрычаў зычным голасам:

— Слухайце! Слухайце! Слухайце! Вось мужны рыцар сэр Брыян дэ-Буагільбер, гатовы біцца з усякім рыцарам, які захоча выступіць у абарону яўрэйкі Рэвекі, з прычыны дараванага ёй права выставіць за сябе байца, па прычыне няздольнасці яе асабіста прыняць удзел у паядынку; такому яе заступніку ўладар гросмайстар, які тут прысутнічае, дазваляе біцца на роўных правах, даючы аднолькавыя ўмовы адносна прасторы, напрамку сонца і ветру і ўсяго іншага, што да гэтага добрага паядынку адносіцца.

Зноў загучэлі трубы і потым наступіла цішыня, якая цягнулася досыць доўга.

— Ніхто не жадае выступіць абаронцам? — сказаў гросмайстар. — Герольд, ідзі да падсуднай і запытай яе, ці думае яна, што хто-небудзь захоча біцца за яе ў гэтай справе?

Герольд пайшоў да месца, дзе сядзела Рэвека. У тую-ж хвіліну Буагільбер раптам павярнуў свайго каня ў той бок, не гледзячы на розныя знакі, якімі стараліся яго ўтрымаць