Старонка:Айвенго (1934).pdf/319

Гэта старонка не была вычытаная

— І арыштуе ён Мальвуазена, — сказаў Рычард, адкрываючы забрала свайго шлема, — па загаду Рычарда Плантагенета, які тут прысутнічае. Конрад Мон-Фітчэт, шчасце тваё, што ты не радзіўся маім падданым… Ты, Мальвуазен, і брат твой Філіп падлягаеце кары смерцю да таго покуль міне гэты тыдзень.

— Я пярэчу твайму прыгавору, — сказаў гросмайстар.

— Горды храмоўнік, ты не маеш сілы гэта зрабіць, — сказаў Рычард, — паглядзі на вежы твайго замка і ўбачыш, што замест вашага ордэнскага сцяга там ужо развяваецца дзяржаўны сцяг Англіі! Будзь разважным, Бомануар, і не рабі бескарыснага супраціўлення…

— Я падам на цябе скаргу ў Рым, — сказаў гросмайстар, — абвінавачу цябе ў парушэнні правоў і вольнасцей нашага ордэна.

— Рабі, як хочаш, — адказаў Рычард, — але дзеля тваёй уласнай бяспекі лепш не гавары цяпер аб парушэнні правоў. Распусці членаў твае рады, вазьмі сваю прыслугу і едзь у іншую прэсепторыю… Аднак, калі хочаш, заставайся, карыстайся нашай гасціннасцю і паглядзі, як мы будзем рабіць правасуддзе.

— Як мне быць госцем там, дзе я быў уладаром? — сказаў гросмайстар. — Ніколі гэтага не будзе! Рыцары, зброяносцы і служкі святога храма, следуйце за сцягам нашага ордэна Босэан!

Граф Эсекс, бачачы, што храмоўнікі выстраіліся ў баявым парадку, даў шпоры свайму каню і паімчаўся ўдоўж сваіх радоў, строячы іх так, каб яны гатовы былі пачаць бойку з праціўнікам. Адзін Рычард ціха праязджаў каля фронта храмоўнікаў, выклікваючы зычным голасам:

— Што-ж, панове, з асяроддзя так шматлікіх харобрых рыцараў няўжо не адзін не адважыцца зламаць кап’ё з Рычардам? Гэй, панове храмоўнікі!

— Брацтва святога храма, — сказаў гросмайстар, выязджаючы наперад, — не б’ецца з-за пустых і марных прычын… А з табою, Рычард Англійскі, ні адзін храмоўнік не зломіць кап’я ў маю прысутнасць. Няхай папа і манахі Еўропы рассудзяць нас з табою. Калі нас не зачэпяць, мы паедзем,