Старонка:Айвенго (1934).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

— Ні аднаго шэкеля, ні аднаго срэбнага пені… ні поўграша няма! — адказаў спужаны яўрэй. — Я іду прасіць дапамогі ў некаторых сабратаў, каб набраць дастатковую суму для ўплаты падатку, наложанага на мяне палатай[1].

Храмоўнік кісла ўсміхнуўся, прагаварыўшы:

— Хлусіць! — і, прайшоўшы міма, звярнуўся да сваіх мусульманскіх нявольнікаў і сказаў ім штосьці на мове, невядомай нікому з прысутных.

Храмоўнік і абат накіраваліся ў адведзеныя ім спальні. Праводзілі іх дварэцкі і краўчы, пры кожным з іх ішло па двое слуг з факеламі, а яшчэ два неслі на падносах асвяжальныя закускі і напіткі.


РАЗДЗЕЛ VI

КАЛІ пілігрым разам з слугой з факелам праходзіў па заблытаных пераходах дома, яго здагнала пакаёўка лэдзі Равены і валадарным тонам абвясціла, што яе пані хоча пагутарыць з пілігрымам.

У канцы невялікага калідора яны падняліся на сем ступеней, кожная з якіх была з тоўстага дубовага ствала, ўвайшлі ў пакой Равены.

Тры пакаёўкі, стоячы за спіною гаспадыні, прыбіралі нанач яе валасы. Пілігрым моўчкі апусціўся на калена.

— Устаньце, шаноўны вандроўнік, — сказала яна ветліва, — той, хто заступаецца за адсутных, мае права на ласкавы прыём з боку кожнага, хто даражыць ісцінай і цэніць мужнасць.

Звяртаючыся да свае дружыны, яна сказала:

— Адыдзіце ўсе, акрамя Эльгіты.

Лэдзі Равена памаўчала з хвіліну, як-бы абдумваючы, з чаго пачаць, потым сказала:

— Пілігрым, сёння ўвечары вы прагаварылі адно імя… ну словам, вы назвалі Айвенго ў доме, дзе гэта імя павінна было мець водгук ва ўсіх сэрцах, але такая ўжо дзіўная нясталасць лёсу, што хоць у шмат каго, напэўна, здрыганулася сэрца, пры гэтым імені, адна я адважваюся запытаць, дзе і ў якім становішчы пакінулі вы таго, аб кім успамя-

  1. Палата — установа, якая займалася зборам мытаў і падаткаў з яўрэйскага насельніцтва. Гэта палата ўжывала самыя нечалавечыя спосабы спагнання грошай і законнага рабунку яўрэяў.