Старонка:Айвенго (1934).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

тараў спаборніцтваў, раз’ехаліся ў розныя бакі, і кожны злёгку ткнуў адваротам свайго кап’я шчыт таго, з кім жадаў схапіцца. Гледачы былі часткова расчарованы тым, што рыцары пажадалі біцца тупою зброяй.

Рыцары ад’ехалі на другі канец арэны і выстраіліся ў рад. Тады арганізатары выехалі з сваіх шатроў, селі на коняй і, на чале з Брыянам дэ-Буагільберам, спусціўшыся з свайго ўзгорка, таксама сталі ў рад, кожны супроць таго рыцара, які дакрануўся да яго шчыта.

Заігралі трубы і ражкі, і праціўнікі паімчаліся адзін на аднаго з усёй шпаркасцю. Трое байцоў, якія сталі супроць Буагільбера, Мальвуазена і фрон дэ-Бёфа, разам упалі з коняй на зямлю. Праціўнік Гранменіля, замест таго, каб накіраваць кап’ё у шлем або ў шчыт свайго ворага, настолькі ўхіліўся ад простай лініі, што пераламаў яго аб тулава Гранменіля, што лічылася больш ганебным, чым калі-б ён проста ўпаў з каня, таму што апошняе можна было прыпісаць выпадковасці, тады як першае даказвала няспрытнасць і нават няўменне валодаць сваім кап’ём. Адзін толькі пяты рыцар падтрымаў гонар сваёй партыі, ён змагаўся з іоанітам, абодва пераламалі коп’і і рассталіся, не зрабіўшы адзін аднаму ніякай шкоды.

Крыкі гледачоў, выгукі герольдаў і зычныя гукі труб апавясцілі ўрачыстасць пераможцаў і паражэнне пераможаных. Першыя вярнуліся ў свае шатры, а апошнія, так-сяк узняўшыся з зямлі, засаромленыя, удаліліся з бегавішча, каб уступіць са сваімі пераможцамі ў перагаворы адносна выкупа сваіх коняй і зброі, якія паводле законаў турніру сталі здабычаю тых, хто іх перамог. Адзін толькі пяты крыху затрымаўся і пагарцаваўшы па арэне, так што дачакаўся воплескаў публікі, пасля чаго далучыўся да гледачоў, што таксама, напэўна, не мала спрыяла ўніжэнню і прыккрасці яго паплечнікаў.

Другая і трэцяя партыя рыцараў выязджалі на арэну, і хоць ступень іх удачы была розная, усё-ж у агульным перамога рашуча заставалася на баку арганізатараў. Таму тая частка публікі, якая не спачувала зачыншчыкам, засмуцілася, бачачы іх нязменны поспех. На чацвертую чаргу