Старонка:Айвенго (1934).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

браўся паглядзець на яго і выказаць аб ім розныя меркаванні і здагадкі.

Мала-па-малу шум суціхаў. Цяпер толькі і чутны былі галасы рабочых, якія прыбіралі нанач дываны і падушкі з галярэі, ды раздаваліся іх спрэчкі і лаянка з-за недапітых бутэлек з віном і рэштак розных закусак, якія разносіліся ў працягу дня.

На лугу, па-за агарожай, у шмат якіх месцах размясціліся кавалі; па меры таго як пачынала цямнець, пачалі вылучацца іх агні, што даказвала, што збраёўнікі ўсю ноч правядуць за работаю, займаючыся папраўкаю або пераробкаю зброі, якая зноў спатрэбіцца на заўтра.

Моцны атрад узброенай варты, які змяняўся праз кожныя дзве гадзіны, акружаў бегавішча з усіх бакоў і ахоўваў яго ўсю ноч.


РАЗДЗЕЛ X

ТОЛЬКІ рыцар Пазбаўлены Спадчыны ўвайшоў у свой шацёр, як з’явіліся зброяносцы, пажы і іншыя прыспешнікі, просячы дазволу расшпіліць яго ўзбраенне, дапамагчы распрануцца, прапануючы свежую бялізну і асвяжальную ванну. Але іх цікавасць не атрымала задавальнення. Рыцар Пазбаўлены Спадчыны адмовіўся ад усялякіх паслуг, кажучы, што ў яго ёсць свой зброяносец, з выгляду больш падобны на іëмена. Гэты слуга быў апрануты ў прасторны плашч з цёмнага лямца, а на галаве ў яго была чорная нармандская футравая шапка, і ён так нізка насунуў яе на лоб, што, відаць, таксама старанна хацеў захаваць сваё інкогніто, як і яго гаспадар.

Выправіўшы ўсіх пабочных асоб з палаткі, слуга зняў з рыцара найбольш цяжкую зброю і паставіў перад ім яду і пітво.

Рыцар толькі паспеў крыху перакусіць, як увайшоў слуга і далажыў, што яго пытаюць пяцёра незнаёмых людзей і кожны з іх прывёў каня ў поўным баявым уборы. Рыцар між тым, зняўшы панцыр, апрануў даўгую мантыю, якую насілі ў той час асобы яго звання. Дзякуючы таму, што ў гэтых мантый былі заўсёды каўняры з каптурамі, можна