Старонка:Айвенго (1934).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

саны балван, яе апякун, і саксонскі бык, якога Чорны Рыцар зваліў сёння на турніры.

Сказаўшы гэта, прынц Іоан толькі што хацеў падаць сігнал да ад’езду з бегавшча, як падышоўшы слуга падаў яму маленькую запіску.

— Адкуль? — запытаў прынц, глянуўшы на прадаўца.

— З-за граніцы, гасудар, але не ведаю адкуль! Зараз гэты ліст прывёз сюды француз, які гаворыць, што імчаўся дзень і ноч з тым, каб уручыць яго вашай вялікасці.

Прынц Іоан уважліва паглядзеў на адрас, потым на пячаць, на шаўкавінку, якой была абматана згорнутая папера: на пячаці былі намаляваны тры кветкі лілеі. Прынц з відавочным хваляваннем разгарнуў ліст і, калі прачытаў яго змест, усхваляваўся яшчэ больш. У запісцы было напісана:

„Будзьце асцярожны, таму што д’ябал спушчаны з ланцуга“.

Прынц збялеў. Апамятаўшыся ад першага ўзрушэння ён адвёў у бок Вальдемара Фіц-Урса і де-Брасі і па чарзе даў прачытаць ім запіску.

— Гэта значыць, — сказаў ён упаўшым голасам, — што брат мой Рычард атрымаў волю.

— У такім выпадку, — сказаў Фіц-Урс, — час нашай партыі згрупавацца ў якім-небудзь цэнтральным пункце, у Іëрку, напрыклад. Калі прапусціць некалькі дзён, быць можа будзе ўжо вельмі позна. Вашай вялікасці трэба спыніць тутэйшую бязмэтную гульню.

— Як-жа, — сказаў дэ-Брасі, — нельга адпусціць ні з чым іëменаў; яны будуць нездаволены, калі не даць ім удзельнічаць у гульнях.

— Што-ж, — сказаў Вальдэмар, — цяпер рана і дзень яшчэ доўгі: няхай стралкі выпусцяць у цэль некалькі дзесяткаў стрэл, выдаць ім прыз, ды і справе канец. Тады ўсё абяцанае прынцам будзе выканана з лішкам, а цэрамоніцца няма чаго.

— Дзякую, Вальдэмар, — сказаў прынц, — між іншым, ты мне напомніў, што я павінен адпомсціць таму дзёрзкаму прасталюдзіну, які пасмеў учора зняважыць нашу асобу.