Старонка:Айвенго (1934).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

камняў. Адзін з камняў скаціўся ўніз і, затрымліваючы бег невялікага раўчака, што прабіраўся міма кургана, прымушаў слаба цурчэць яго ціхія струменні.

Два чалавекі па знадворнаму выгляду і вопратцы, як відаць, простыя людзі парушалі спакой гэтай мясцовасці. Старэйшы з іх меў пахмуры, суровы выгляд. Уся яго вопратка была з адной вузкай скураной курткі з рукавамі, сашытай з дублёнай пацёртай скуры нейкага звера, шэрсцю уверх. Гэта куртка накрывала свайго гаспадара ад шыі да кален і замяняла яму ўсе часткі гарнітура. На нагах у яго былі камашы, прымацаваныя паскамі з мядзведжай скуры, а вышэй ступняў больш тонкія і вузкія паскі абвівалі лыткі пакідаючы калені голымі, як у горных шатландцаў. Куртка была перавязана ў поясе шырокім скураным поясам з мядзянай пражкай. Да гэтага пояса было прывешана з аднаго боку нешта падобнае на сумку, з другога — рог барана з устаўленай у канцы трубкай, каб можна было трубіць у яго. За поясам тырчэў доўгі, шырокі, востраканечны, двухбаковы „шэфільдскі“ нож з рагавой рукаяткай. Выцвіўшыя ад сонца, парыжэлыя, як-бы іржавыя валасы былі рэзкай супроцьлегласцю да яго велізарнай светла-русай барады. Застаецца толькі адзначыць яшчэ адну прыналежнасць яго убора: мядзянае кальцо, як нашыйнік, запаянае наглуха і надзетае на шыю. На гэтай арыгінальнай манісце быў зроблены саксонскімі літарамі надпіс:

„Гурт, сын Беовульфа, раб Седрыка Ротэрвудскага“

Каля свінапаса Гурта сядзеў на адным з паваленых камняў другі чалавек, год на дзесяць маладзейшы. Вопратка яго сваім фасонам мала адрознівалася ад папярэдняга, але была зроблена з лепшых матэрыялаў і адрознівалася больш арыгінальным характарам. Яго куртка была пафарбавана ў ярка-пурпуровы колер, і на ёй былі намаляваны нейкія пацешныя стракатыя ўпрыгожанні. Паверх курткі накінуты быў кароткі плашч, які даходзіў крыху ніжэй пояса; ён быў з чырвонага сукна, добра перапэцканага, але з яркажоўтай аблямоўкай. На руках гэтага чалавека былі срэбныя бранзалеты, а на шыі — срэбны нашыйнік з надпісам „Вамба, сын Вітліса, раб Седрыка Ротарвудскага“. На ім была шапка