Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

*

Плакалі мацяркі
Над сынамі,
Абнімалі
Сырую зямлю,
І кожны
Жоўценькі камень
Цалавалі,
Як сыну
Галаву.

Прыходзілі
Ў постаці суровай
З жахам
Незьмярымым
Ў вачох,
З сіротамі
Маладыя ўдовы
Сьлязьмі
Зьліваць пясок.

„О-ой ты, Яська,
Сыночак, любы,
Паўстань!