Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/100

Гэта старонка была вычытаная

Сябра любы,
Што з табой?
Алавяны твар…
Сьціснутыя векі…
А на вуснах —
Вялікі спакой
Бальшавіка-чалавека.

Сябра любы,
Вясна навакол,
Усё цьвіце,
Расквітае
Сокам бурлівых
Дзён
Беларускага маю.

А ты…
А ты…
Любы мой!
Вось ляжыш,
Як камень
Халодны
..........