Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/101

Гэта старонка была вычытаная

Мне чамусьці
Блізкі,
Родны
Гэты
Каменны
Спакой

І сонца
Агідным стала…
Вецер
Трутнем паўзе…
Бо, ўсё,
Што красой
Расквітае,
Пажоўклым
Гніе.

А вось ты
І цяпер цьвіцеш
Алавяна шэрым
Цьветам
І песьню
Комуне пяеш
У застыўшых
Думка поэта.

І ня стрымаць
Гэту песьню
Дзён
У бурлівым
Нашым сягоньня.