Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/104

Гэта старонка была вычытаная

Зьнімае якар,
Каб
Усю зямную
Спавіць
У савецкіх
Паясох!..

Дык
Плывеце,
Плывеце
Наперад!
Рулявы,
Будзь
Упруг
І зорк!

Хай
У сэрцы
Хвалюецца
Вера,
Што прывезяце
Саўнарком
У Нью-Ёрк.

Хай
Дні непагоды
Ня страшаць:
У змаганьні
Здабытае
Многа прыгажэй!