Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

ПАХАВАНЬНЕ ПАРТЫЗАНА

У полі вецер
Плакаў наўзрыд
І круціў
Зялёныя бярозы…
Хтосьці ў землю
Кагось
Палажыў
У чыстым полі,
Ня спускаючы
Сьлёзы.

У полі вецер
Плакаў наўзрыд,
Выліваючы
Стогн
З грудзёў…
Хтосьці ў землю
Кагось
Палажыў,
У зямлю
Беларускіх
Палёў…