Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

Але сьмерць
Халодняй куляй
Патушыла
Бляск
Тваіх воч.

Выбачай!..
Абніму,
Пацалую
На магілцы
Сырую зямлю.
Можа быць,
Ты пачуеш
Любоў
Нязьмерную
Маю.

Можа быць,
Прытуліш,
Прыласкаеш
Буйную маю
Галаву.
Можа быць,
Зразумееш,
Ня скажаш,
Што забыў
Ласку тваю…

|}