Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

Паглядзі!
Сонца
Сьвеціць
На высотах
Нашых дзён…
Схаваліся
За гарамі
сталецьці,
Не схаваўся толькі
Праклён…
— „О-ой
Ты, Яська,
Мой ты мілы“…
А наўкол: —
Сьвежыя магілы…

А наўкол:
Трах, та-та-тах…
Упаў адзін…
Трах…
Другі
Гоўх…
Трэці…
Вецер
У полі
Сьпяваў паніхіду
І праклён сталецьцям.

І пад песьню
Кулямётаў
І гармат