Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/110

Гэта старонка была вычытаная

У ДНІ ЖАЛЮ

Ня ныць,
Не стагнаць,
Ня плакаць!
Сьлёзы пакінем
Для сьмеху,
Але штосьці,
Сэрца
І памяць

Сьціскае
У маленькі арэх…

Нам у сэрца
Гісторыя загнала
Халодны цьвік
Жалю…

Ня дзіўна,
Што сьцягі
Прыбралі
У чорныя шалі.

Ня дзіўна,
Што год
За годам