Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

Жывем
Паміраем
Мы.
…Вясна змывае
Даргоі
І памятныя
Сьляды…

Вясна
Змывае сьцежкі
І дні ўносіць
У хвалях…
Не па апошнім
І першым
Чорныя
Носім вуалі.

Ня ныць,
Не стагнаць
І ня плакаць!
Жыцьцё хай
Надзеяй гарыць,
Хаця
Сэрца і памяць
Точыць
Халодны цьвік.

|}