Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

МАЁ КАХАНЬНЕ

Гораду гоман,
Стук,
Грохат,
Клік гудкоў,
Сьпеў машын —
Маё каханьне,
Вобраз;
З імі я
Не адзін…

Што мне да поля
З яго васількамі —
Пагубнаю кветкай палёў
Эх,
Каб моц —
Выліў-бы мора,
Затапіў-бы
З галавы
Да ног!

Зруйнаваў-бы
Бур‘яныя межы
І кветкі,
Што губяць насеньне,