Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/114

Гэта старонка была вычытаная

АРМІІ ЛЕНІНА

Эй, таварышы!
Здвой шэрагі!
Музыканты —
Іграйце паход!
Гэй, чырвоная,
Армія Леніна —
У морду
Сусьветнаму лорду…

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад!
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Мы сёньня,
Ужо не такія,
Хоць шынэлі
Нашы
Шэрыя,