Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць шлях
Услалі магіламі,
Но красуе,
Цьвіцьце
з-Сэ-Сэ-Сэ-Рыя.

Раз… Два.
Паварот
Улева.
На захад!
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Можа быць
У барацьбе
І загіне
Не адзін
Чырвоны батальён,
Но наша армія
Будзе адзінай —
Мільён
Мільёнаў
Мільён!

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад!