Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/116

Гэта старонка была вычытаная

Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Дык, музыка,
Іграй паход!
Што нам
Туманы Келога;
Мы сонца
Ўзялі ў пераплёт,
Чырвоным
Пішам
Па беламу!

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад:
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

|}