Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/117

Гэта старонка была вычытаная

ПАРАВОЗ

Гэта была
ў семнаццатым годзе
На чыгунцы,
што называецца жыцьцё,
Мы выехалі
на чорным паравозе,
Грукочучы
сталёвасьцю калёс,
Ніхто нас у падарожжы
ня супыніць —
Ні сэмафор,
ні паўстанак!
Сырая зямля
абніме

Таго,
Хто на дарозе стане.
Ішлі дні…
ідуць дні…
Мяцежны паравоз
імчыць наперад
І ад зары
да зары
Рэжа цемру
ліхтарамі Комінтэрну.
...........