Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Эўропа
сьціснулася у дрыжыках.
Вочы наліліся
халоднаю дрыгвою.
Чуткі
з Нью-Ёрку да Парыжу
— „Комуна едзе
мяцежным паравозам“,

Знаем мы,
што ў Вене
і Парыжы
Рабочыя
абвясьцілі страйк
і гэтым часам
рыхтуюць лыжы
На паўстанчы
выехаць шлях,

Знаем —
будзе час,
Пачуем мы
гімны перамогі,
гарматаў ляск,
акорды кулямётаў.

Індыя
і Кітай
не пацалуюць ногі,
абутыя ў ангельскія боты…