Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/120

Гэта старонка была вычытаная

Лязг, грукат
паравоза
чуеце?!
І гэты
трывожны сыгнал?..
Загінула многа
ў пакуце,
у барацьбе
шмат хто сканаў…

А машыністага,
што называўся
Ленін,
заменіць у нас
не адзін!
Эй,
Рабочыя Вены,
Палеце
пажарышч агні!

Мяцежны паравоз
імчыць наперад…
Эй,
пролетары,
адчыняйце сэмафор!..
Ўвесь сьвет
на свой лад
перавернем,
Сусьветны
зробім
Рэўком!..

|}