Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/121

Гэта старонка была вычытаная

АДНАМУ З ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

Мне сёньня сказаў ты,
што я
на бездарожжы
хаджу па вуліцах,
як бяспрытульны.
Што бяспрытульны —
гэта можа,
а бездарожжа? —
лепей куля!

Пакуль яшчэ
вецер не разьзеяў
нікім
непакараныя косьці —
жыцьця без змаганьня
не разумею

і ня дам
завязаць сабе вочы.
Калі-ж,
ідучы па шляху,
я станаўлюся
на калені перад Беларусью.