Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

І да тэй бацькаўшчыны,
табою забытае,
у мяне
захавалася любоў.

Замяню яе
сусьветнаю Комунай,
калі малыя з вялікімі
будуць роўнымі;
а пакуль вялікія
там сьцёгаюць пугаю —
для мінуўшчыны
распальваю полымя.

І сказаць,
што я на бездарожжы,
ня вытрыманы
і з дрэнным ухілам —
гэта толькі
той можа,
хто зрабіў Беларусь
з курганоў
і магілаў.

|}