Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

ЭЙ, НАЦІСЬНЕМ, ХЛОПЦЫ!

Эй, націсьнем, хлопцы!
клявішы баяну.
Цымбалы,
цымбалы,
пазванчэй!
На палёх,
гарматамі ўзараных,
у віхры душа будзе пець.

Там, дзе ўчора
сьпявалі хаўтуры —
ваяцкі марш
гукнем грамадой
і страляючы
сэрца кулямі,
пойдзем сьмела
ў апошні бой.

Там, дзе ўчора цьвілі
васількі, асот
і пырняк
на межах бур‘яных —