Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/125

Гэта старонка была вычытаная

Загудзіць
звон сталёвых калёс
трактароў,
жняярак.

На кветках
бруду палёў
узрасьце
каласістае жыта
і, раўняючыся
з галавамі дубоў,
прашуміць
сваю урачыстасьць.

Дык, цымбалы,
цымбалы,
пазванчэй!
Эх,
націсьнем, хлопцы
на баянах;
Кулямі сэрца
страляй адважней
па людзях
васількова-бур‘яных.

|}