Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

ІМ

Людзі.
Моладзь.
Ружовыя шчокі.
Іх мінулае ў пялюшках
і шляхох на падлозе,
а яны ўжо
кілішкамі чокаюць,
што жыцьцё ім
не па дарозе.

Іншы нават
абшар яшчэ ня вывучыў
пад рукой географія,
чорны том Ніцшэ; —
у сьлязох вочы
на лоб выкаціў
і пахавальную
поэму піша.

Зморшчыўшы лоб,
напілікаўшы
дзесятак, другі
плаксівых вершаў