Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/129

Гэта старонка была вычытаная

Хай мне
Жыцьцё
Плюне ў твар!..
А ўсё-ж такі
Груба
Закончыў
.........
…Патухлі сьвечкі…
І алтар
Стаіць
На Русі
Адзінокі!

І замест
Песьні —
Шэлесту жыта —
Прасьпявалі
Табе
Заўпакой
Людзі
З разьбітым
Карытам
Адзваніўшай
Русі
„Аржаной“!..

|}