Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

АСЕНЬНІ НАСТРОЙ

Ды чаму ты,
Лета пяклівае,
Уступіла
Тэй пары,
Калі дні
Хмура-дажджлівыя,
Гразь сьцеле
Свае дываны?

А ты, бярозка,
Чаго пажаўцела,
Прыгожасьць
Каму аддала? —
Красуняй
Учора глядзела,
А сёньня —
Як тая ўдава.

А поле,
Залацістае поле,
Дзе-ж тваё
Хараство?