Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

Учора жытам
У вочы біла —
Сёньня іржышчам
Прад вачыма
Прайшло.

Дык чаму ты,
Лета пяклівае,
Уступіла
Тэй пары,
Калі дні
Хмура-дажджлівыя,
Восень сьцеле
Свае
Дываны?..

Случчына,
Кастрычнік, 25 г.

|}