Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/134

Гэта старонка была вычытаная

СЛУЦКІМ МАЛАДНЯКОЎЦАМ

Абнімеце
Мяне вы
Палямі,
Сенажаць
Падсьцялеце пад бок.
Рэчкі бурнаю хваляй
З сэрца
Зганеце жах.

Ўскалыхнеце,
Як жыта калышацца,
Сілу,
Што ў жылах хаваецца.
Сокам
Слуцкай калініцы
Хай і далей
Награваецца…

Слуцак,
1926 г.