Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

ПАЦЯКЛІ ПА ПАЛЁХ СЬЛЁЗЫ…

Пацяклі па палёх
Сьлёзы,
Сьлёзы
Белай зімы.
Што было
Учора прыгожа,
Над ты сёньня
Сьмяемся мы.

Учора ехаў
На паядынкавых санях,
Сёньня —
На двухпарным возе.
Калісьці
Былі вочы —
Каралі.
Калісьці
І я быў прыгожы.

Хто пашкадуе
Зіму?
Толькі той,
У каго сэрца
Не гарачыць —