Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/137

Гэта старонка была вычытаная

УРАДЖАЙНАЕ

Ураджаем
Сёлета дыхае,
І ня цэп —
Малатарня грахоча.
Дый й пад пуневай вышкай
Урачыстасьцю
Сноп
Ужо рагоча.

І праз рогат
Чуцён мне голас.
— Сьмейся
І ты, СССР-ыя, —
Сьпека-ядраны
Твой колас
Захаду
Біць будзе
Дзьверы.

Слуцак,
7-X — 1925 г.