Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

ПЛЯТУЦЦА ВЯНКІ…

Плятуцца вянкі
Дзявочымі рукамі…
Сонца паліць
Жыта,
Вочы паляць
Сэрца…
А яны плятуць,
Плятуць
Заплятаюць.

Ты, рука,
Ня блытай
Карэньняў
Лейцы…

З кветкамі
І думкі
Круцяцца дзявочыя,
Што сонца
Паліць жыта,
Вочы паляць
Сэрца.