Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Каб
У руні раньняй
Зацьвілі палі.
Шапацяць калосься,
Шалясьціць мяжа.
Дзесьці недалёка
Конік заіржаў.

У вёсцы
Певень поўнач
Прасьпяваў
І змоўк…
Хтосьці выйшаў
З жыта…
Карабіна шчоўк…

Лякстрык-ліхтарык
Заблішчэў з цемнаты.
Голас:
— Стой!
Хто ты?!

— Я — тутэйшы
Выйшаў
Жыцейка
Нажаць,
Знаеш, кулі
Сьвішчуць днямі —
Нельга твару
Паказаць…