Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/140

Гэта старонка была вычытаная

МАРЫЛЬЦЫ-СЛУЧАНЦЫ

Разьвітаўся
Нядаўна я з Случчынай
І сказаў:
— Даволі,
fenita
Хоць,
Як з прыгожай дзяўчынай,
Цалаваўся
З руйнеючым жытам.

Ужо зусім
Іншаю сьцежкаю
Я пайшоў
Па шляхох жыцьць.
Адрокся
Гаёвых рэхаў
І палёў,
Дзе дні
Я губляў.

Але вось.
На балі
У тэатры —