Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/142

Гэта старонка была вычытаная

ЧАРНЕЕ НА СЬНЕГУ ІСТУЖКА…

Чарнее на сьнегу
Істужка —
Дарога
Далёкая мая.
І бела-бліскучымі
Стружкамі
Серабрыцца даль…

Аўто
Ляціць,
А ноч
Зорная
грае концэрт
У пераліўных
Агнёх…
… І ўспомнілася мне
З вачыма чорнымі
І агнямі зорнымі
У вачох…

25 лістапада, 1929 г.,
г. Масква.