Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

Мо таму,
Што рунеюць
Загоны,
І зоры
Карагодзяць ноч.

Мо таму,
Што хада
Нэрвовая.
Мо таму,
Што мяцежнасьць
Бурліць —
У гуках чую
І шчасьце,
І гора,
У думках —
Далёкія караблі.

Я іду
З Вамі
Адважным крокам
На спатканьне
Чырвонай зары.
Нам ня страшна
Ноч чорнавокая
І воўчыя вочы
Удалі…

|}