Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/145

Гэта старонка была вычытаная

АЛЕ… СПАТКАЛІСЯ, РАЗЫШЛІСЯ

Але…
Спаткаліся,
Разышліся —
Цяпер далёкія,
чужыя зусім.
І нам
Ня шкода
Адцьвіўшых вішань,
І нам ня шкода
Мінулага гадзін…

Але…
Сустрэліся ўчора:
Ты чужая
і я чужы.
Але…
У вачох тваіх —
бліскучых зорах —
Я пазнаў
пробліскі гадзін…

І ці таму,
што зоры
вечна сьвецяць,