Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/146

Гэта старонка была вычытаная

А мо‘ таму,
што палкія
яны —
Я абняў
вішнёвае вецьце
У Росквіце
новай вясны.

Паглядзела
прадоньнем мора
І апусьціла
нізка галаву.
… Можа успомніла
прыгожае ўчора,
Можа успомніла
квітучую вясну…

Што-ж:
іду,
не супыняюся,
Імчуся у хвалях
Сёнешніх гадзін
Але-ж…
Калісьці кахаліся —
Цяпер
чужыя зусім…

|}