Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

Я ВІТАЮ ВЯСНУ НОВЫХ ДЗЕН

Я вітаю
Вясну
Новых дзён,
Росквіт шчасьця
Людзкога
Вітаю.
Хай гарыць,
Не згарае агонь
Ясных зорак,
Вясновага маю.

Ты-ж квітней,
Маладосьць мая!
Упівайцеся, вусны,
Вясною!
А я буду
Песьню сьпяваць
І гарэць
Чырвонай зарою.