Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

— Ідзь
До дому!
Псякрэў галгане.
Дзісяй час
Не до жніва —
Тшэба вальчыць —
З большэвікамі
За ойчызну,
За наш край!..

— Так, паночку,
За айчыну
І за сьлёзы
Нашых дзён!
(Цень із лесу…
Нож у сьпіну…
Крык…
І ціхі стогн…)

Зайржаў конь…
Падкоў звон…
Кінуўся ў поле,
Пачуяўшы волю…

Абсыпаў вецер
Зерняткі
На жандара
Мёртвы стан,
Зашуршэла
Сухою травою
Жытняя мяжа…