Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Тра-та-та…
Бах… боўх…
Тра…
Ура!
Ура!
Ура!
Тра…
Тра…

— Сядай на коні!..
А коняй
няма…
На небе —
пажару зара…

— Да кулямётаў!
Кулямётаў
няма…
А з лесу:
Тра-тра
Та!
Тра-та-та.

Да тэлефону
Бяжыць гарніст, —
Няма тэлефону,
Ляжыць тэлефоніст…

Утоптаны ў землю
Польскі герб,
На горле
Сялянскі серп…