Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

*

Ноч…
Стук
Прагручэў
У цішы,
Ляснула
Клямка
Ў плебані…

— Пане прабошчу,
Маці
пакінула жыць,
Прасіла зрабіць
пахаваньне…

∗     ∗

Хвіліна…
Крыж на грудзёх…
Малітву
Чытае пробашч…
(Жандары
Ў дзьвярох)
— Ха-ха!..