Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Не сказала Люба
Пра братоў.
Таварышаў.
Не сказала Люба
І пра цёмны
Гай.
Білі…
Разьдзявалі нагішом…
Лазілі!..
Рвалі!..
Кусалі!..

Ап‘янелы крывёю
Рваў за грудзі
Ксёндз,
Біў акрываўленым
Крыжам
На месцу
выбітых воч…

∗     ∗

Ні слова…
Моўчкі…
Сьціснула зубы…
Сэрца быццам
акамянела
Толькі цела
Ў партызанкі Любы
Дрыжала
Ў трагічным
Трасеньні.