Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Не сказала Люба
Пра братоў.
Таварышаў,
Не сказала Люба
І пра цёмны
Гай…
Білі…
Разьдзявалі нагішом, —
Лазілі,
Рвалі,
Кусалі…

Трашчалі
Кулямёты,
Гарматы
Грахаталі.
Сонца глядзела,
Як кожны дзень.
Ішла постаць
Абарваная
Ў хістаньні…
Чырванелі
На сонцы —
Акрываўленыя калені.