Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/26

Гэта старонка была вычытаная

Праз засохшую
Ад голаду
Гартань:

„Сонца,
Сьвету дай!
Каб убачыць
Жыцьцёвы шлях“.

А сонца
Сьмяецца,
Рагоча,
Аблівае сьветам
Зямлю…
Ходзяць вароны
І точаць
У гнаі
дзюбу сваю.

Ходзяць і
Мараць:
… „О, як-бы вастротай
Прабіць
Тую сьцяну,
Дзе многа
Чарвей,
Воч
І дроту
У дрыгве
Людзкога мазгу.