Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе косьці
Людзкія
Ўсьцілаюць падвалы,
Афарбаваны крывёю
Падлогі“.
............
Кра…
Кра…
Папрыляталі
Вораны і
Вароны.

Груган
Ня знае сумленьня.
Груган
Ня знае агіды:
Убіўся
Дзюбай у цела
І цягне
Крывавыя жылы…

А там,
У цёмным вуглу
Штосьці
Варушыцца,
Ежыцца,
Апавітае
У ржавым ланцугу,
Скутае
Сталёваю трыножніцай.