Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

*

Упала Люба
У пясок,
Рукамі бярэ,
І гладзіць
І шэпча:
— Любы браток,
Ці можна
Цябе мне
Пабачыць.

Ты ў зямлі —
Га?
Ці цуеш
мяне,
родны?..

Жандар
мае вочы
забраў
Для айчызны
Польскай
Шаноўнай…